На падставе загаду ДУА “Яслі–сад в. Крывая Бяроза Смалявіцкага раена“
ад 29.08.2014 г. № 39 у дзіцячым садзе лічыць беларускім днем кожны чацвер месяца.
Педагагічны калектыў установы дашкольнай адукацыі ўдзяляе многа ўвагі пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы. У гадавым плане і планах педагогаў прадугледжаны мерапрыемствы, прысвечаныя папулярызацыі беларускай мовы:
- Вызначаны беларускамоўны дзень (кожны чацвер)
- Заняткі па развіцці беларускага маўлення ( 1 раз у тыдзень)
- Святы беларускай культуры
- Мерпрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства
- Ранішнікі
- Забавы
- Віктарыны
- Літаратурныя конкурсы, кніжныя выставы
- Бацькоўскія сходы
- Наяўнасць кніг розных жанраў на беларускай мове ў кутках кнігі
- Наяўнасць дзіцячых часопісаў на беларускай мове ў бібліятэках старэйшых груп
- Выданне насценных газет, прысвечаных жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў
- Наяўнасць партрэтаў беларускіх пісьменнікаў, паэтаў
- Знаёмства са знакамітымі людзьмі Беларусі (спартсмены, касманаўты, артысты, мастакі
- Знаёмства з нацыянальнымі паркамі, заказнікамі Беларусі
- Выхаванне патрыятычных пачуццяў праз знаёмства з дзяржаўнай сімволікай Рэспублікі Беларусь, гістарычнымі помнікамі краіны і г.д.
У адукацыйным працэсе педагогі карыстаюцца вучэбнымі выданнямі для педагагічных работнікаў дашкольных устаноў і выхаванцаў, рэкамендаванымі навукова-метадычнай установай “ Нацыянальны інстытут адукацыі”, “Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь”. У інфармацыйна -метадычным кабінеце дашкольнай установы ёсць матэрыялы па пытаннях патрабаванняў новай рэдакцыі Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, вучэбна- метадычная і даведачная літаратура, руска-беларускія слоўнікі, серыя публікацый В.Іўчанка “Беларуская мова: новая рэдакцыя правапісу” на старонках навукова-метадычнага журнала “Пралеска”.